Вікторыя Азаранка па-ранейшаму на 8-м месцы ў сусветным рэйтынгу тэнісістак
Восьмае месца па-ранейшаму займае ў сусветным рэйтынгу тэнісістак беларуска Вікторыя Азаранка. Паводле апублікаванага сёння яго новага варыянту, першая дзесятка
засталася без зменаў. Расіянка Дзінара Сафіна працягвае ачольваць
рэйтынг, Серэна і Вінус Уільямс з ЗША займаюць 2 і 3 месцы.
Беларуска Вольга Гаварцова з 68-га месца перамясцілася на 69-е, Настасся Якімава з 92-га — на 97-е, а Дар'я Кустова крыху палепшыла свой рэйтынг і з 153-га месца паднялася на 147-е. А Кацярына Дзегалевіч з 184-га паднялася на 164-е месца ў рэйтынгу. Яшчэ адна беларуска Таццяна Пучак была 213-й, а стала 211-й. Ксенія Мілеўская з 287-га месца паднялася на 274-е.
У чэмпіёнскай гонцы Азаранка займае пятае месца, наперадзе толькі Дзінара Сафіна, Серэна Ўільямс, Святлана Кузняцова і Алена Дзяменцьева. Вольга Гаварцова займае 60-е месца, а Настасся Якімава — 91-е.