Вікторыя Азаранка саступіла на тэнісным турніры ў ЗША трэцяй ракетцы свету
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка саступіла ў чвэрцьфінале турніра ў Лос-Анджэлесе трэцяй ракетцы свету Алене Янкавіч з Сербіі.
Быў зафіксаваны лік партый – 4:6, 7:6 (7:5), 2:6.
Тым часам беларус Максім Мірны разам са шведам Ёнасам Б’ёркманам няўдала згулялі на турніры серыі “Мастэрс” у канадскім Манрэалі. У чвэрцьфінале парнага разраду яны прайгралі ізраільцянам Джонатану Эрліху і Эндзі Раму – 1:6, 5:7.
БелаПАН