Вікторыя Азаранка ўзнялася на 35-е месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістаў

18-гадовая Вікторыя Азаранка ўпершыню ў сваёй кар'еры ўзнялася на 35-е месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістак, якія выступаюць у адзіночным разрадзе, і на 42-е — у парным рэйтынгу. На мінулым тыдні беларуская спартсменка ўзяла ўдзел у буйным турніры ў Люксембургу, дзе дайшла да ¼ фіналу ў адзіночным разрадзе і да фіналу ў парным.

У папярэдніх рэйтынгах Жаночай тэніснай асацыяцыі Азаранка займала адпаведна 38-ю і 56-ю пазіцыі. 19-гадовая Вольга Гаварцова таксама ўпершыню ў кар'еры ўзнялася на 55-е месца ў адзіночным разрадзе.

На мінулым тыдні яна была 58-й. У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Максім Мірны апусціўся з 95-га на 97-е месца ў адзіночным разрадзе і застаўся на 12-м радку ў парным.

БелаПАН