Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг тэніснага турніру ў Індыян-Ўэлсе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў чацвёрты круг (1/8 фіналу) турніру ў Індыян-Ўэлсе (ЗША) з прызавым фондам 4,5 млн долараў. 15 сакавіка "пасеяная" пад восьмым нумарам спартоўка выйграла ў расейкі Алены Веснінай (56) — 6:3, 7:5 і зараз сустрэнецца з Шахар Пеер з Ізраіля (49).

У другім крузе парнага разраду (1/8 фіналу) Таццяна Пучак (43) і расійская тэнісістка Кацярына Макарава (57) прайгралі іспанскаму дуэту Нурыя Л'ягастэра Вівес (17)/Марыя-Хасэ Марцінэс Санчас (19) — 2:6, 1:6.

У першым раўндзе мужчынскіх парных спаборніцтваў (1/16 фіналу) Максім Мірны (51) і ізраільцянін Эндзі Рам (12) перамаглі чэха Марціна Дама (47) і шведа Роберта Ліндстэта (16) — 6:3, 6:7 (5:7), 12:10 (тай-брэйк). У наступным крузе М.Мірны і Э.Рам сустрэнуцца з "пасеянымі" пад трэцім нумарам Махешам Бхупаці з Індыі (8) і Маркам Ноўлзам з Багамскіх астравоў (7).

БелаПАН