Вікторыя Азаранка застаецца на 11-й пазіцыі ў рэйтынгу WTA
17 траўня быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка засталася ў ім на 11-м месцы, як і тыдзень таму. Вольга Гаварцова працягвае набіраць рэйтынгавыя ачкі і падымацца ў рэйтынгу. Цяпер яна размяшчаецца на 38-й пазіцыі, паведамляе "Прессбол". Тыдзень таму Гаварцова была 41-й.
З іншых нашых тэнісістак Дар'я Кустова - 142-я, Настасся Якімава - 145-я, Кацярына Дзегалевіч - 177-я.
З іншых нашых тэнісістак Дар'я Кустова - 142-я, Настасся Якімава - 145-я, Кацярына Дзегалевіч - 177-я.