Вінцук Вячорка: Пад Мірскім замкам закапаная бутэлька з пасланнем нашчадкам

У двары Мірскага замку на глыбіні 4 метраў Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Ігар Чарняўскі закапалі 28 гадоў таму бутэльку з пасланнем нашчадкам. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Вінцук Вячорка.
Ён адзначыў, што гэтую падзею ён узгадаў з нагоды ўчорашняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Мірскі замак:

Вячорка: “Скарыстаўшы бутэльку з пад сухога віна, напісалі прадуманае пасланне нашчадкам. Сэнс якога быў у тым, што нашчадкі павінны працягнуць нашую барацьбу дзеля нацыянальнага адраджэння, незалежнасці Беларусі і барацьбу з савецкім таталітарызмам. Я ўзгадаў пра гэтую гісторыў учора, каля Аляксандар Лукашэнка акурат быў у Мірскім замку і распавядаў па-расейску, на фоне адрэстаўраваных муроў, пра тое, як ён бачыць свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне”