Віталь Радзівонаў выбыў са строю на тры месяцы
Сёння ў адной з прыватных клінік Мюнхена праапераваны нападаючы барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў.
Нагадаем, ён атрымаў пашкоджанне каленнага сустава ў матчы ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць французскага "ПСЖ".
Паводле інфармацыі, атрыманай афіцыйным сайтам клуба з клінікі, аперацыя прайшла паспяхова. У бліжэйшую нядзелю футбаліст павінен вярнуцца дадому. А праз 8 тыдняў Віталь накіруецца ў Нямеччыну на рэабілітацыйны курс.
Паводле папярэдніх ацэнак Радзівонаў выбыў са строю прыкладна на тры месяцы.