Віталь Радзівонаў забіў свой першы мяч за нямецкі “Фрайбург”
Свой першы мяч у другой бундэслізе забіў былы нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў, які цяпер гуляе за нямецкі “Фрайбург”. Ён вызначыўся на 47-й хвіліне хатняга матчу 19-га тура супраць “Аснабрука”, які завяршыўся перамогай “Фрайбурга” з лікам 4:1. Беларускі футбаліст выйшаў на поле ў стартавым складзе і быў заменены на 65-й хвіліне.
Каманда яшчэ аднаго былога футбаліста БАТЭ Генадзя Блізнюка “Франкфурт” абыграла ў гасцях “Кобленц” з лікам 3:1. Галоў Блізнюк не забіў, яго замянілі на 87-й хвіліне.
“Фрайбург” працягвае лідыраваць у другой бундэслізе, а “Франкфурт” займае 15-е месца.
БелаПАН