Віталь Рымашэўскі: ні ў каго з апазіцыі няма шансаў на перамогу
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Віталь Рымашэўскі лічыць, што ні ў каго з апазіцыйных лідэраў няма шансаў на перамогу на выбарах. Пра гэта прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах заявіў 5 верасня ў Гомелі на форуме дэмакратычных сіл, паведамляе БелаПАН. У працы форуму, нагадаем, акрамя Рымашэўскага ўдзельнічалі яшчэ шэсць патэнцыяльных кандыдатаў: Аляксандр Мілінкевіч, Юрый Глушакоў, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч і Яраслаў Раманчук.
Аднак Рымашэўскі спадзяецца ў час выбарчай кампаніі на Божую дапамогу. Асноўная задачай старшыня БХД лічыць не прайграць, калі Бог дасць хоць мізэрны шанс на перамогу.
Ён дадаў, што прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду ад апазіцыі зрабілі ўсё магчымае, каб адзіны кандыдат быў, але не ўсё залежыць ад іх.
У выпадку перамогі на выбарах Рымашэўскі абяцае будаваць сацыяльна арыентаваную эканоміку — са свабодным бізнесам і высокімі сацыяльнымі гарантыямі.