Вольга Гаварцова паднялася на 41-е месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістак
Выхад у фінал турніру ў Мемфісе (ЗША) дазволіў беларускай тэнісістцы Вользе Гаварцовай падняцца з 49-га на 41-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Гэта новы рэкорд у кар'еры 19-гадовай спартсменкі. Вікторыя Азаранка апусцілася з 25-га на 28-е месца, Таццяна Пучак — са 111-га на 118-е. У парным рэйтынгу Азаранка перамясцілася з 19-й на 20-ю пазіцыю, Пучак — з 31-й на 30-ю, Дар'я Кустава засталася на 80-й.
У мужчынскім рэйтынгу Максім Мірны падняўся з 207-га на 204-е месца, Уладзімір Валчкоў застаўся на 401-м. У рэйтынгу парных гульцоў Мірны перамясціўся з 20-га на 19-ты радок, яго брытанскі партнёр Джэймі Мюрэй — з 39-га на 40-вы.
БелаПАН