Вольга Гаварцова выбыла з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
Беларуска Вольга Гаварцова выбала з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У першым крузе яна без барацьбы прайграла балгарцы Цветане Піронкавай – 1:6, 1:6. Адзначым, што Гаварцова займае ў сусветным рэйтынгу 47-е месца, а яе саперніца толькі 94-е.
Такім чынам, у адзіночным разрадзе ў другі круг прабілася толькі адна прадстаўніца Беларусі - Вікторыя Азаранка (25-е месца ў сусветным рэйтынгу). Яе саперніцай будзе немка Сандра Клёзель (162-е месца).
БелаПАН