Вольга Гаварцова выйшла ў другі круг парнага разраду на турніры ў Рыме
Беларуская тэнісістка разам з Цзя-Жун Чжуан з Тайваня выйшлі ў другі круг тэніснага турніру ў Рыме. Як нагадвае БелаПАН, прызавы фонд спаборніцтваў складае 2 млн долараў ЗША. У ноч на 4 траўня ў 1/16 фіналу яны выйгралі з лікам 6:2, 7:6 (7:4) у італьянак Альберты Брыянці і Марыі-Алены Камерын.
Гаварцова праводзіла другі за дзень матч. У першым крузе адзіночнага разраду (1/32 фіналу) яна саступіла чэшцы Лючыі Шафаравай — 2:6, 7:6 (11:9), 3:6.
Вікторыя Азаранка і расіянка Вера Званарова прайгралі на старце расійскаму дуэту Марыя Кірыленка — Настасся Паўлючэнкава з лікам 2:6, 5:7.