Вольга Гаварцова выйшла ў трэці круг тэніснага турніра ў Палерма

У трэці круг (у 1/4 фінала) тэніснага турніра ў Палерма з прызавым фондам 220 тысяч долараў выйшла беларуска Вольга Гаварцова (69-е месца ў сусветным рэйтынгу). У 2-м крузе яна перамагла Кацярыну Макараву з Расіі — 6:2, 6:2.
Нагадаем, у першым матчы на турніры Гаварцова выйграла ў Марыі Алены Камерын з Італіі з лікам 6:3, 6:3.

У парным разрадзе беларуска Дар'я Кустова разам з украінкай Марыяй Карытцавай перамагла беларуску Таццяну Пучак і расіянку Аліну Жыдкову — 6:1, 6:2.