Воўчак: Затрыманне Парэмскай штурхае праваабаронцаў да большай актыўнасці
Беларускія праваабаронцы маюць намер у сераду сустрэцца з шэрагам еўрапейскіх амбсадараў, якім раскажуць пра сітуацыю вакол ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Алег Воўчак. Нагадаем, сёння ў Ваўкавыску была затрыманая дырэктарка фірмы “Ніка-таксі 22222” Людміла Парэмская. За жанчынай, як і за ваўкавыскімі прадпрымальнікамі ў лютым, з Мінска прыехала група байцоў “Алмазу”. Паводле слоў Воўчака, гэтая акцыя штурхае праваабаронцаў да большай актыўнасці.
Тыдзень таму Алег Воўчак з Аляксандрам Камароўскім (два сустаршыні аргкамітэта па стварэнні арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане "Абаронцы Айчыны”, трэці сустаршыня — Мікалай Аўтуховіч, які знаходзіцца за кратамі) падалі Генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу другі па ліку зварот з просьбай змяніць меру стрымання ваўкавыскім прадпрымальнікам.
Юрыст мяркуе, што на следства ідзе ціск з патрабаваннем даць вынік любой цаной.
Алег Воўчак: “Напэўна, далі каманду хоць нешта накапаць. Я думаю, ужо ўсім зразумела, што "падпалы" разваліліся, гранамёт, следчыя дзеянні па якім вяліся чатыры месяцы, таксама не знаходзіць пацвярджэння. Як звычайна, практыка ў следчых, — хоць нешта нарыць. Выбралі самы просты спосаб — даціснуць на Людмілу”.
Глядзі таксама: У Ваўкавыску байцамі "Алмазу" затрыманая дырэктарка фірмы “Ніка-таксі 22222”