Вядомыя кандыдаты на лістападаўскія гульні "маладзёжкі" Беларусі па футболе

Моладзевая футбольная зборная Беларусі (U-21) правядзе ў лістападзе два адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы: 16-га з Сан-Марына і 20-га з Сербіяй. Абедзве гульні адбудуцца ў Віцебску. Трэба адзначыць, што ў выніку перамогі ў гульнях каманда Юрыя Курненіна датэрмінова (за год!) да заканчэння адборачага цыклу забяспечыць сабе першае месца ў групе і выхад ў плэй-оф. Як паведамляе газета “Прессбол”, для удзелу ў хатніх матчах настаўнік беларускай “маладзёжкі” адабраў наступных футбалістаў:

брамнікі: Арцём Гамялько (“Тарпеда”, Жодзіна), Павал Часноўскі (“Віцебск”), Антон Кавалеўскі (“Нафтан”, Наваполацк);

абаронцы: Ігар Шытаў (“Тарпеда”, Жодзіна), Аляксандр Мартыновіч (“Дынама”, Мінск), Ігар Мальцаў (“МТЗ-РІПА”, Мінск), Аляксей Янушкевіч (“Дынама”, Мінск), Дзмітры Вярхоўцаў (“Нафтан”, Наваполацк), Алег Вераціла (“Дынама”, Мінск), Максім Бардачоў (“МТЗ-РЫПА”, Мінск);

паўабаронцы: -- Аляксандр Цішкевіч (“Віцебск”), Сяргей Кісляк (“Дынама”, Мінск), Міхаіл Афанасьеў (“МТЗ-РІПА”, Мінск), Сяргей Балановіч (“Волна”, Пінск), Сяргей Крывец (“БАТЭ”, Барысаў) , Сяргей Гігевіч (“Дынама”, Мінск), Дзмітры Камароўскі (Нафтан”, Наваполацк), Аляксандр Дзегцяроў (Нафтан”, Наваполацк), Антон Пуціла (“Дынама”, Мінск), Аляксандр Валадзько (“Дынама”, Брэст);

нападаючыя: Дзмітры Платонаў (“БАТЭ”, Барысаў), Аляксей Кучук (“Шэрыф”, Тыраспаль, Малдова), Леанід Ковель (“Карпаты”, Львоў, Украіна).