Вялікабрытанія мяркуе, што місія АБСЕ ў Мінску неабходная
Вялікабрытанія заклікала Беларусь перагледзець рашэнне не падаўжаць мандат офісу АБСЕ ў Мінску. Адпаведную заяву брытанскага міністра па справах Еўропы Дэвіда Лідзінгтана 3 студзеня распаўсюдзіла амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі.
У заяве выказваецца шкадаванне з нагоды таго, што Беларусь наклала вета на падаўжэнне мандата місіі. Падзеі, якія адбыліся пасля нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў, прадэманстравалі, што праца офіса АБСЕ ў Беларусі неабходная, адзначае Лідзінгтан.