Вялізны пажар у лясах Лельчыцкага раёна лакалізаваны

Верхавы пажар у Мілашэвіцкім лясніцтве Лельчыцкага раёна цалкам лакалізаваны. Паводле інфармацыі БЕЛТА, участак загарання аддзелены ад ляснога масіву некалькімі ахоўнымі мінералізаванымі палосамі. Яшчэ працягваюцца працы па ліквідацыі кропкавых ачагоў загарання. Выратавальнікі зладзілі на гэтым участку кругласутачнае дзяжурства, бо на прымежнай украінскай тэрыторыі працягваюцца лясныя пажары і захоўваецца пагроза загарання.

Нагадаем, што 27 красавіка парывамі моцнага ветра агонь перамясціўся з ляснога масіву Жытомірскай вобласці Ўкраіны ў лельчыцкія лясы, справакаваўшы верхавы пажар. На працягу трох дзён на ліквідацыі пажару кругласутачна працавалі больш за 120 работнікоў лясгасу і выратавальнікаў. У выніку выгарала больш за 500 гектараў лесу.