Вяскоўцы высеклі 10 гектараў лесу і прадалі на дровы, улады не заўважылі
Жыхары вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна высеклі на дровы і на продаж 10 га лесу — 763 бярозы, 479 вольхаў, 340 асін, 21 елку і 5 дубоў.
Падлік па пнях зрабілі супрацоўнікі інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. За прычэп дроў яны бралі ўсяго 170 тысяч рублёў.
Не адзін год секлі дрэвы ў “нічыйным” лесе, які аказаўся ўласнасцю мясцовага калгасу, пра што яго кіраўніцтва не ведала: там цяпер новы старшыня. Сельсавет заяўляе, што таксама не ведаў, каму належыць лес.
Паперы аб знішчэнні лесу накіраваныя ў Ганцавіцкі РАЎС. Будзе распачатая крымінальная справа.