Вязні фашысцкіх канцлагераў падаюць у ААН пазоў супраць беларускіх уладаў
Вязні канцлагера "Азарычы" падаюць пазоў супраць дзяржавы Беларусь у Камітэт па правах чалавека ААН за невыкананне рашэння Нюрнбергскага трыбуналу. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне "Ежедневник". "Азарычы" былі адзіным у акупаванай фашызмам Еўропе лагерам, дзе мірнае насельніцтва трымалі ў балоце ў халодны час года, без прытулку, цяпла і ежы. Вязняў наўмысна заражалі тыфам, каб гэтая хвароба перакінулася на салдатаў Савецкай Арміі, якія вызвалялі гэтыя тэрыторыі.
У лагеры было звыш 55 тыс. мірных жыхароў, палова з іх — дзеці да 13 гадоў. З-за голаду, халады і тыфу ў лагеры загінула больш за 20 тыс. вязняў.
Аднак паводле распараджэннем Адміністрацыі прэзідэнта ў 1995 годзе была створаная навукова-кваліфікацыйная камісія. Насуперак рашэнню Нюрнбергскага трыбуналу, які вызначыў "Азарычы" як канцэнтрацыйны лагер, камісія змяніла яго статус на "лагер смерці". Замена слова "канцлагер" на "лагер" прывяла да паніжэння кампенсацыйных выплатаў вязням, якія рабіў нямецкі бок.
Вязні, не пагадзіўшыся з зменай статусу, звярталіся да канцлера Нямеччыны, у бундэстаг, фонд "Памяць, адказнасць і будучыня" ФРГ, яго апякунскую раду. Але нямецкі бок на ўсе пытанні растлумачваў, што права вызначэння таго або іншага месца зняволення было аддадзена беларускаму боку — гэта значыць, навукова-кваліфікацыйнай камісіі.
Зарэгістраванае Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне былых вязняў фашызму канцлагера "Азарычы", у якім налічваецца 8042 чалавекі, звярнулася ў Вярхоўны суд Беларусі з пазовам да Адміністрацыі прэзідэнта аб узнаўленні статусу.Аднак яны атрымалі адказ, што азначэнні навукова-кваліфікацыйнай камісіі не падлягаюць перагляду ў судовым парадку.