"Выбар" на АНТ сёння заменяць на "Адкрыты фармат" з Тэнгізам Думбадзэ
У панядзелак, 31студзеня, на канале АНТ выйдзе першы выпуск новага ток-шоў "Адкрыты фармат".
Вядучых двое - Тэнгіз Думбадзэ і Вячаслаў Бандарэнка. Праграма будзе выходзіць замест былога грамадска-палітычнага тэлешоў "Выбыр" кожны панядзелак у 21.05, адразу пасля вячэрняга выпуску навін.
Нагадаем, тэлевізійны праект АНТ "Выбар" з Сяргеем Дарафеевым "адправілі ў адпачынак" пасля спецвыпуску 19 снежня, прысвечанага прэзідэнцкім выбарам у Беларусі.