Выдадзены першы ў Беларусі зборнік пра пахаванні часоў апошняй вайны

Выйшла з друку першае ў Беларусі дакументальнае выданне пра пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Зборнік дакументаў і матэрыялаў мае назву "Ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Беларусі. 1941 - 2008".
Паводле словаў супрацоўніка Нацыянальнага архіву Віталя Скалабана, над выданнем працавалі архівы ўсёй краіны, дапамога была атрыманая ад расійскіх архівістаў. Большасць дакументаў друкуецца ўпершыню, а некаторыя з іх толькі нядаўна былі рассакрэчаны. Яны характарызуюць сітуацыю, якая склалася ў Беларусі з пахаваннямі часоў вайны, распавядаюць пра іх пошук, добраўпарадкаванне.

Змешчаныя ў кнізе матэрыялы распавядаюць пра гісторыю стварэння манумента Перамогі ў Мінску, мемарыяла "Хатынь", Брэсцкай крэпасці, Кургана Славы.

БЕЛТА