Выкладчык лідскага ліцэя прадаваў пад выглядам гарэлкі тэхнічны спірт
Выкладчык аднаго з лідскіх ліцэяў наладзіў на здымнай кватэры падпольную вытворчасць гарэлкі. “Вогненную ваду” ён вырабляў з тэхнічнага спірту, разведзенага вадой. На бутэлькі прыляпляў этыкеткі распаўсюджаных марак гарэлкі.
На падпольную “лабараторыю” міліцыянты выйшлі выпадкова. Падчас праверкі адной з “цяжкіх” сем’яў праваахоўнікі адчулі пах спірту з суседняй кватэры. Дзверы аказаліся незачыненымі.
У кватэры, якую здымае выкладчык, міліцыянты знайшлі каля тысячы этыкетак і 300 коркаў. Адкуль гэта ўсё ўзялося высветліць следства, а педагогу пагражае штраф да 100 мінімальных заробкаў.
Сяргей Апановіч , Еўрарадыё Гродна