Ратавальнік пайшоў у грыбы і знайшоў заблукалага пенсіянера
23 чэрвеня рагачоўскім міліцыянтам і ратавальнікам паступіла інфармацыя: з садаводчага таварыства "Пчолка" сышоў 73-гадовы пенсіянер і не вярнуўся.
Як мяркуецца, мужчына накіраваўся ў лес зранку 22 чэрвеня. Да пошукаў зніклага былі прыцягнутыя пяць міліцыянтаў, тры выратавальнікі, прадстаўнікі лясгаса і мясцовае насельніцтва, перадае БелаПАН.
Каля дзвюхх гадзін дня 23 чэрвеня пенсіянера ў лесе каля вёскі Блізняцы знайшоў камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста МНС вёскі Зарэчча. Прапаршчык унутранай службы на адпачынку збіраў грыбы. Сустрэўшы мужчыну, які больш за суткі блукаў у лесе, выратавальнік паведаміў калегам аб здарэнні. Стан пенсіянера здавальняючы, шпіталізацыя яму не патрэбная.
Фота — pruzhany.su