Выратавальнікі перайшлі на ўзмоцнены рэжым нясення службы
На ўзмоцнены рэжым нясення службы перайшлі выратавальнікі. Супрацоўнікі МНС будуць дзяжурыць у месцах святочных масавых мерапрыемстваў незалежна ад таго, будзе там выкарыстоўвацца піратэхніка ці не. Як паведамляе тэлеканал СТВ, пад асаблівую ўвагу патрапілі дзіцячыя садкі, навучальныя ўстановы, установы культуры. А ад клубаў, рэстаранаў, у памяшканнях якіх будуць праводзіцца святочныя мерапрыемствы, патрабуецца выкананне жорсткіх мераў па нормах бяспекі.