Выратавальнікі звязаліся са сваякамі мужчыны, які сядзіць на вышцы

Па звестках сайта odsgomel.org, нехта з сваякоў мужчыны ўжо едзе ў Гомель.



Як паведамляла Еўрарадыё, каля 11.30 мужчына забраўся на вышку каля чыгуначнага вакзала Гомеля. Ён адмаўляецца спускацца адтуль і пагражае самагубствам. Спробы псіхолага пагаварыць з ім скончыліся беспаспяхова.



Паведамлялася, што мужчына раскідаў валюту вакол вышкі. Пазней СМІ абверглі гэтыя звесткі: грошы заставаліся ў сумцы, якая засталася пад 36-метровай вышкай.



Таксама там ляжаць дакументы на імя 33-гадовага жыхара Брэста.



Фота — gp.by