Выстава партрэтаў і пейзажаў Юдаля Пэна адкрылася ў Мінску

21 кастрычніка ў Мінску, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, адкрылася выстава партрэтаў і краявідаў Юдаля Пэна, паведамляе Наша Ніва. У экспазіцыі — 23 жывапісныя работы майстра з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Сярод іх шэсць партрэтаў і 17 краявідаў. Апроч таго, дэманструюцца 40 паштовак з краявідамі Віцебска пачатку XX стагоддзя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея.

Выстава працуе да 21 снежня.