Вызначыліся найлепшыя гульцы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Пасля матчаў 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе галоўныя трэнеры абралі найлепшых гульцоў у сваіх камандах. Як паведамляе "Спорт Беларусь", гэта былі наступныя футблісты: "Дняпро" (Магілёў) – Эдуард Жаўняроў, БАТЭ (Барысаў) – Эдгар Аляхновіч, "Дынама" (Мінск) – Андрэй Чухлей, "Шахцёр" (Салігорск) – Аляксандр Гранькоў, "Віцебск" – Дзмітры Гушчанка, "Дынама" (Брэст) – Аляксандр Плотнікаў, "Партызан" (Мінск) – Марыюс Чынікас, "Тарпеда" (Жодзіна) – Ігар Крывабок, "Нафтан" (Наваполацк) – Валеры Жукоўскі, "Белшына" (Бабруйск) – Яўген Кунцэвіч, "Нёман" (Гродна) – Віталь Надзіеўскі, "Мінск" – Яўген Лашанкоў.