Як атака на расійскі А-50 пад Мінскам змяніла вайну ва Украіне
Самалёт А-50 / "Ваяр"
Як атака на расійскі А-50 пад Мінскам змяніла вайну ва Украіне? Вядома, уплывае шмат фактараў, але мяркуйце самі: за два месяцы пасля Мачулішчаў расіяне толькі адзін раз масава абстрэльвалі Украіну ракетамі класа Х, "Іскандэрамі" і "Калібрамі".
За студзень-люты 2023 года расійскія войскі выпусцілі па тэрыторыі Украіны не менш за 270 такіх ракет. 26 лютага беларускія партызаны атакавалі борт, які каардынаваў абстрэлы. Ён атрымаў пашкоджанні і быў адпраўлены на рамонт. Расія не стала размяшчаць у Беларусі іншы А-50.
Што пасля таго стала з абстрэламі?
За сакавік расіяне выпусцілі не менш за 130 ракет, але 111 з іх — у першай палове месяца. Гэтыя ўдары здзяйсняліся па старых звестках, якія даў пашкоджаны А-50. За рэшту сакавіка па тэрыторыі Украіны было выпушчана 19 расійскіх ракет. А за ўвесь красавік — 2 ракеты.