Як былы галоўны кантралёр Анатоль Тозік уратаваў Краснабярэжскі палац
У гэты ўік-энд карэспандэнтка “Еўрарадыё” ў межах медыя-кампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну” праехалася па маршруце Бабруйск – Свіслач – Жылічы – Чырвоны Бераг. Аказалася, гэты рэгіён - скарбніца малавядомых помнікаў. Але іх стан найчасцей выклікае жаль, змяшаны з гонарам. Вёў прэс-тур старшыня ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч.
У Свіслачы захаваліся руіны старога замчышча. Раскопкі сцвердзілі, што культурны слой тут датуецца ажно XIII ст. Замак стаяў у стратэгічным месцы – на злучэнні рэк Свіслачы і Бярэзіны, што дазваляла кантраляваць два значныя водныя шляхі. У XVIII ст. замчышча спрабавалі аднавіць, пабудавалі некалькі мураваных цэйхгаузаў – складскіх і арсенальных памяшканняў. Руіны ад іх засталіся да нашага часу. Для замка і цэйхгаузаў выкарыстоўвалі традыцыйную беларускую мяшаную муроўку з разынкавым арнаментам.
Аб’ект выпаў з-пад аховы дзяржавы і цяпер закінуты.
У Жылічах захаваўся цудоўны класічны палац 20-х гадоў ХХ ст. Ён належыў роду Булгакаў. Гэта адзін з самых вялікіх палацаў у Беларусі. У яго інфраструктуру ўваходзяць і галоўны корпус, і флігелі, нават быў свой палацавы касцёл, добра захаваўся парк. Цудоўнае вырашэнне ландшафту: парк уяўляе сабой раўніну, даліну ракі Дабосны. Тут шмат штучных рэльефных горак – бельведэраў. На жаль, старадаўнія інтэр’еры не захаваліся – усё расцягнулі пасля перавароту 1917 г. Але засталася інтэр’ерная ляпніна, унікальная ў кожным зале. У 1950-ыя гады тут правялі частковае аднаўленне ляпніны. Цяпер палац - на балансе аддзела культуры Кіраўскага райвыканкаму. Тут працуе музейны комплекс, аднак палац патрабуе рэстаўрацыі. Цяпер ён уваходзіць у спіс дзесяці прыярытэтных помнікаў, якія павінны фінансавацца з нацыянальнага бюджэту.
Спіс зацверджаны Аляксандрам Лукашэнкам. З мінулага года пачалася распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па рэстаўрацыі палаца. Падрадчыкам будзе навукова-рэстаўрацыйны участак ЗАО НПО “Эльвіра”. Плануецца рэстаўрацыя ўсяго садова-паркавага комплексу, аранжарэі, лазні на востраве, ачыстка саджалак. У будынку будуць цалкам аднаўляць інтэр’ер і мэблю. Да 2010 года ў Жыліцкім палацы мяркуюць цалкам аднавіць дваранскую сядзібу XVIII – XIX стст.
Паселішча Чырвоны бераг гістарычна называлася Красны Бераг, што азначала “прыгожы”, але назву пераклалі літаральна. У XIX ст. гэтыя землі набылі Козел-Паклеўскія, яны запрасілі піцерскага архітэктара Шродэра, які працаваў у стыле г.зв. дваранскага цаглянага дойлідства. Ён пабудаваў палац у нэараманскім стылі, мае шмат залаў, кожная аздоблена ляпнінай і адпавядае пэўнаму архітэктурнаму стылю і гістарычнаму перыяду: ёсць готыка, антычнасць, барока, ампір і альгамбра (арабска-маўрытанскі стыль).
Калісьці тут былі навучальныя карпусы саўгаса-тэхнікума. У 1990 г. тэхнікум вывелі і будынак павінны былі рэстаўраваць. Аж да 2003 г. сядзібу не чапалі. З-за пастаянных “размарозак” і “замарозак” ён прыйшоў у заняпад. Аб’ект уратаваў цуд: у 2003 годзе былы старшыня дзяржкантролю Анатоль Тозік ехаў з жонкай пасля выходных са Жлобіна і вырашыў паказаць ёй прыгожы будынак. Апынулася, што ён знаходзіцца ў запусценні, усё валіцца і рушыцца... Толькі пасля ўмяшання сп. Тозіка пачалося фінансаванне і рэстаўрацыя, якая скончыцца ў 2010 г. Пры рэстаўрацыі стараюцца выконваць міжнародныя методыкі. Напрыклад, аконныя праёмы выглядаюць таксама, як гістарычныя. Праўда, робяць іх з пластыку пад колер дрэва.
Бабруйская крэпасць і шэраг казармаў пры ёй датуюцца XIX ст. У 1950-60-я гады былі знішчаныя ўсе вонкавыя фартыфікацыйныя пабудовы: валы, бастыёны. Застаўся толькі восьмы палігон уздоўж Бярэзіны. Таксама захаваліся рэшткі ўмацаванняў, форт Апермана і некалькі казармаў.
“Цяпер аб’екты Бабруйскай крэпасці распрадаюцца нават без аўкцыёна. Яны кропкава распыляюцца, амаль няма кантролю, што з імі адбываецца. А нядаўна на тэрыторыі крэпасці пабудавалі лядовы палац у выглядзе лятаючай талеркі... І гэта пры тым, што крэпасць знаходзіцца ў тым самым спісе дзесяці помнікаў, якім гарантавана асаблівая ўвага дзяржавы”, - кажа Антон Астаповіч.
“У нас ёсць на што паглядзець. Гэта адзін з гатовых турыстычных маршрутаў. Я ладзіў вандроўкі па ім для беларускіх турыстаў, і ім вельмі спадабалася” - дадае ён.