Як падавалі падвышэнне цэнаў дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ
Днямі ў Беларусі адбылося чарговае падвышэнне цэнаў на мяса і малако. Гэты непапулярны крок з боку ўладаў не стаў нечаканасцю.
Нагадаем, што на працягу некалькіх месяцаў выбар малочных прадуктаў у крамах значна паменшыўся – вытворцы пачалі вывозіць сыравіну ў Расію, дзе закупачныя цэны значна вышэйшыя. Каб беларусы не засталіся без малака, трэба было штосьці рабіць, і ўрад урэшце прыняў рашэнне аб павелічэнні закупачных цэнаў унутры краіны.
Пра магчымасць такога рашэння беларускія СМІ казалі яшчэ месяц таму:
“Адзін з варыянтаў – павялічыць закупачную цану для таго, каб было выгадна прадаваць сыравіну ўнутры краіны, а не вывозіць у Расію. Праўда, павелічэнне закупачнай цаны прывядзе да падаражання малака ў беларускіх крамах”, - пісала інтэрнэт-выданне “Салідарнасць”.
Так і адбылося – пасля павелічэння закупачных цэнаў кошт малака ў крамах узрос таксама.
Еўрарадыё прасачыла, як падавалі падвышэнне цэнаў дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ.
Мы памятаем як некалькі месяцаў таму дзяржаўныя СМІ ў аналагічнай сітуацыі спрабавалі схаваць непрыемныя навіны пра рост цэнаў, што, трэба адзначыць, у іх нядрэнна атрымоўвалася.
Калі раней росту цэнаў адводзілі некалькі радкоў на апошняй старонцы, альбо аздаблялі добрымі навінамі пра падвышэнне заробкаў і пенсій, альбо не пісалі ўвогуле – цяпер пра падаражэнне малака дзяржаўныя СМІ напісалі... Але хто б мог падумаць, што ў артыкуле, які называецца “Малако сёлета даражэць не будзе”, насамрэч гаворыцца пра яго падаражанне.
“Днямі ў краiне былi павышаны рознiчныя цэны на малочныя прадукты сацыяльнай групы на 5,5 працэнта, на малако, кефiр, смятану i тварог больш высокай тлустасцi — да 15 працэнтаў, на ялавiчыну i свiнiну — да 8 працэнтаў.
Намеснiк мiнiстра эканомiкi Уладзiмiр Адашкевiч лiчыць, што падаражанне малочна-мясной групы прадуктаў харчавання звязана ў першую чаргу з iстотным павелiчэннем закупачных цэнаў.
Уладзiмiр Адашкевiч лiчыць, што павышэнне закупачных цэнаў было вымушанай мерай у сувязi з iстотным павелiчэннем цэнаў на гэту прадукцыю ў суседнiх краiнах”, - піша газета “Звязда”.
Нагадаем, што загаловак артыкула гучыць так - “Малако сёлета даражэць не будзе”.
“Сёлета” між іншым заканчваецца праз месяц. Акрамя гэтага перад навагоднімі святамі цэны ўсё роўна могуць падвысіцца, адзначае інтэрнэт-выданне “Салідарнасць”:
“Між іншым, улічваючы надыходзячыя святы, прынамсі, на рынках прадукты падаражэюць без усялякай дапамогі ўрада”.
“Комсомольская правда в Беларуси” падлічыла, наколькі выраслі цэны на прадукты за гэты год:

|
Прадукты |
Цана на пачатку 2007 года |
Цана на пачатку лістапада 2007 г. |
Цана пасля апошняга падаражэння |
|
Малако, 1 л |
1100 |
1300 |
1380 |
|
Кефір, 1 л |
1080 |
1280 |
1350 |
|
Твораг няжырны, 250 г |
2160 |
2700 |
2860 |
|
Свініна, 1 кг |
13 440 |
14 300 |
15 440 |
|
Ялавічына, 1 кг |
14 060 |
14 800 |
15 980 |