Як правільна расшыфраваць абрэвіятуру ШОС — стрым з Турарбекавай
Чарговы прарыў на міжнародным узроўні здзейсніў Лукашэнка. Прынамсі, калі верыць дзяржаўнай прапагандзе. Падвысіў узровень адносінаў з Кітаем і зрабіў Беларусь сябрам яшчэ адной міжнарожнай арганізацыі супрацоўніцтва. На гэтым фоне “поспехі” іншай арганізацыі пад назвай АДКБ, сябрам якой Беларусь таксама з’яўляецца, неяк і забыліся. А на фоне святкавання так званага “Дня народнага адзінства” і тэма абяцанай амністыі некуды згубілася…
Што такое ШОС, навошта там Беларусь і навошта гэта Беларусі? Ці сапраўды адбыўся прарыў у беларуска-кітайскіх дачыненнях? Што адбываецца з АДКБ, чаго чакаць ад візіту Ціханоўскай у ААН і як дасягнуць народнага адзінства? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.