Як у часы вайны спартсменам не застацца па-за гульнёй — эфір з Котавым
Анатоль Котаў / Еўрарадыё
Дэлегацыя Беларускага фонду спартовай салідарнасці на мінулым тыдні наведала ЗША. І хоць “візіцёры” не сядзелі на адным месцы, а паездзілі па краіне, мэтай гэтых вандровак і шматлікіх сустрэч з прадстаўнікамі міжнародных спартовых арганізацый быў далёка не турызм.
З якой мэтай едзілі ў ЗША прадстаўнікі БФСС і як у складзе гэтай дэлегацыі апынуліся прадстаўнікі ўкраінскіх спартоўцаў? Чаму ў незалежных беларускіх спартоўцаў і іх украінскіх калег атрымліваецца наладзіць супрацу, а ў палітыкаў — не? Як няўдзел зборнай Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах дапаможа зрынуць рэжым і ці хутка зборная Беларусі вернецца на міжнародную спартовую арэну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, прадстаўнік Беларускага фонда спартовай салідарнасці (BSSF) Анатоль Котаў.