Як у рэстаране скралі піва, прыкрываючыся ніжняй бялізнай (фота, відэа)

Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, работнік рэстарана забыўся зачыніць дзверы чорнага ўвахода. Праз іх маладыя людзі і патрапілі ў кладоўку ды забралі дзве бутэлькі піва. Праз 20 хвілін там з'явіўся малады чалавек, які хаваў свой твар ад відэакамеры з дапамогай... ніжняй бялізны. Ён забраў 15-літровую "кегу" з півам.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць гэтых людзей.

Фота, відэа — guvd.gov.by