Якія заробкі атрымаюць рабочыя з-за няпоўнага працоўнага тыдня?
Спачатку прадпрыемствы працавалі 3-4 дні на тыдзень, а зараз адпраўляюць сваіх супрацоўнікаў у планавыя адпачынкі. Ужо месяц як Брэсцкі завод бытавой хіміі працуе 4 дні. А дазваніўшыся да аддзела кадраў, Еўрарадыё даведалася, што цяпер усе супрацоўнікі завода пайшлі ў чарговы планавы (!) адпачынак.
Па словах супрацоўніцы аддзела кадраў Кацярыны Белькаўцовай, прадпрыемства так змагаецца з перавытворчасцю.
Кацярына Белькаўцова: “Каб не затарваць склады – была такая прычына. Мы пайшлі ў сувязі з недапушчэннем павелічэння астаткаў гатовай прадукцыі і замарожвання абаротных сродкаў гатовай прадукцыі. А з 2 сакавіка ўсе пайшлі ў чарговы аплачваемы адпачынак”.
Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод з сакавіка працуе толькі 3 дні на тыдзень. Інжынер Аляксандр кажа, што заробак пакуль не атрымлівалі. Але відавочна, што ён, як і колькасць працоўных дзён, будзе меншым на 40%.
Аляксандр: “Цяпер мы працуем 3 дні на тыдзень. Ну, і адпаведна, менш працуем, менш атрымліваем”.
Па словах Аляксандра, праца аўтаагрэгатнага завода замарудзілася з-за праблемаў на Мінскім аўтамабільным заводзе, які таксама перайшоў на трохдзённы рэжым.
Аляксандр: “Ну, і планы таксама паменшыліся. Дакладней, спачатку паменшыліся планы, а потым мы змянілі рэжым. Мы з МАЗам звязаныя. МАЗ стаў менш выпускаць машын. Адпаведна і ў нас знізілася вытворчасць... Тое ж і з Расіяй – КамАЗ. Увесь аўтапрам ва ўсім свеце цяпер ляжыць. Таму і ў нас заказаў менш. Тыя, што ёсць у Расіі, таксама не праплачваюцца”.
Кожны дзень на заводзе збіраецца антыкрызісная камісія. Аднак, калі скончыцца такі рэжым працы, пакуль невядома.
У супрацоўніка бабруйскага завода “Беларусьгуматэхніка” Андрэя скарацілася колькасць працоўных зменаў з 21 да 7. Адпаведна і заробак зменшыўся больш чым на палову.
Андрэй: “У першую чаргу гэта на заробак уплывае. Чым больш зменаў, працоўных гадзінаў, тым большы заробак. Калі ў мяне была 21 змена, я дзесьці 600 тысяч з нечым атрымліваў, цяпер – 280 тысяч”.
Кіраўніцтва Брэсцкага Электралямпавага завода зрабіла падарунак сваім супрацоўнікам на 23-га лютага – перавяло на 4-х дзённы рэжым працы. Інжынер па пажарнай бяспецы Віталь абураецца – працаваць яны горш не сталі, а заробкі зменшыліся.
Віталь: “Калі 5 дзён працавалі, то за 5 дзён налічвалі. А цяпер 4, то будуць за 4 дні. Загад дырэктара выйшаў – у сувязі з вытворчай неабходнасцю, я ўжо дакладна не памятаю, як там было, ці з цяжкім фінансавым становішчам... Як гэта так? Мы ж не вінаватыя. Мы ж горш працаваць не сталі, а заробкі сталі меншыя, прэміі меншыя”.
А вось Мінскі трактарны завод пачаў рабіць планавы рамонт па буднях замест выходных, як звычайна, - расказаў Еўрарадыё наладчык станкоў Віталь:
“Бываюць часам нейкія рамонтныя дні ў пятніцу, ці ў панядзелак. А раней рамонтныя дні прызначаліся ў суботу”.
У рабочым графіку МТЗ да гэтага часу пазначаныя працоўныя суботы, каб збалансаваць непрацоўныя буднія дні. Аднак кожны раз яны пераносяцца далей і далей. Цяпер гэтыя суботы прызначаныя аж на кастрычнік. Ці будзе яшчэ да гэтага часу працаваць завод? Акрамя таго, кіраўніцтва МТЗ заахвочвае сваіх супрацоўнікаў ісці ў адпачынак – па плане такіх павінна быць 20%.
Падобная сітуацыя на заводзе “Санта-Брэмар”. Там у адпачынак сышло адразу 953 чалавекі. Але крызіс нібыта ні пры чым. Як паведамілі Еўрарадыё на прадпрыемстве, там проста кладуць падлогу ў адным з цэхаў.
Цікава, што калі верыць дадзеным Белстату, то сярэдні заробак па краіне ў лютым нават узрос.
Фота: belmedia.net