Янукевіч: неўзабаве пачнем перамовы па стварэнні нацыянальнай кааліцыі
Да пачатку сваёй першай у якасці старшыні Партыі БНФ прэс-канферэнцыі Аляксей Янукевіч даў эксклюзіўнае інтэрв’ю Еўрарадыё Еўрарадыё: “Пра што вы перш за ўсё хацелі б распавесці журналістам і з якімі словамі звярнуцца да сваіх аднапартыйцаў?”
Аляксей Янукевіч: “Першы тэзіс, які мы сёння хочам данесці і да людзей, і да журналістаў — што БНФ заўсёды гаварыў людзям праўду і збіраемся гэтага трымацца. Мы збіраемся быць максімальна шчырымі з людзмі. Мы мусім прызнаваць тыя памылкі, якія Партыя рабіла ў апошнія гады. Прызнаваць, што наш уплыў на сённяшнюю палітычную сітуацыю не вельмі істотны, але ў нашых планах памяняць гэтую сітуацыю.
Партыя БНФ перадусім застаецца партыяй каштоўнасцяў і нацыянальных інтарэсаў, якія б ярлыкі нам апошнім часам не спрабавалі навязаць. Што ў нас пераважыла нейкая прагматычная лінія. Безумоўна, пераважыла лінія, скіраваная на дасягненне вынікаў, але сутнасць Фронту не змяняецца. Асноўныя накірункі, па якіх мы плануем праводзіць працу — гэта зварот да людзей з сацыяльна-эканамічнымі тэмамі, давядзенне нашага бачанне, як гэтыя праблемы можна вырашаць. І іншыя пытанні, звязаныя з нацыянальнымі інтарэсамі”.
Еўрарадыё: “Як вы ставіцеся да слоў Вінцука Вячоркі пра тое, што з прыходам новага кіраўніцтва адбыўся "рэйдэрскі захоп" БНФ?
Аляксей Янукевіч: “Я лічу, што гэтыя словы былі сказаны не пад уздзеяннем розума, а пад уздзеяннем эмоцый. Шкада, што такія словы былі сказаны — яны гучаць як абраза для дэлегатаў з’езду, для усіх сябраў партыі. Спадзяюся, што эмацыйная хваля сыйдзе і такіх заяваў больш не будзе”.
Еўрарадыё: “БНФ будзе выходзіць з сённяшняга АДС?”
Аляксей Янукевіч: “Выходзіць ці не выходзіць з АДС — гэта тэхнічнае пытанне для нас. Для таго, каб будаваць уласныя планы і канцэнтравацца на партыйнай дзейнасці, не патрабуецца выхад з АДС. Але на сённяшні момант, на нашу думку, сама ідэя АДС моцна дэградуе і таму мы ў значнай ступені зменшым наш удзел у планаванні супольных дзеянняў у межах АДС. Перадусім нам трэба ствараць уласныя планы і дзейнічаць па іх”.
Еўрарадыё: “У размове з Еўрарадыё сустаршыня БХД Павел Севярынец сказаў, што ў бліжэйшы час магчыма стварэнне Аб’яднаных нацыянальных дэмакратычных сілаў. Найперш туды ўвойдуць БНФ, БХД і рух “За свабоду!”. Сапраўды плануецца такая кааліцыя?
Аляксей Янукевіч: “Я лічу сам прынцып ідэі планавання супольнай дзейнасці і стратэгіі ўсіх нацыянальна-патрыятычных дэмакратычных сілаў — гэта правільны накірунак. Мы ў бліжэйшы час пачнем перамовы па стварэнні такого блока”.
Еўрарадыё: “Агучце стаўленне новага кіраўніцтва БНФ да будучай прэзідэнцкай кампаніі і свае прэзідэнцкія амбіцыі?”
Аляксей Янукевіч: “Па тых правілах, па якіх адбываліся апошнія прэзідэнцкія кампаніі, удзельнічаць у гэтых выбарах не мае сэнсу. З’езд даручыў новаму кіраўніцтву распачаць кампанію за змены ў Выбарчы кодэкс і практыку яго прымянення. Перадусім — удзелу нашых прадстаўнікоў у выбарчах камісіях і далучанасці да падліку галасоў. Невялікі, але шанец, каб гэтага дамагчыся, ёсць. Што тычыцца маіх амбіцый, то праз паўтары гады 35 гадоў мне не будзе, таму гэта на будучую перспектыву”.
Еўрарадыё: “Ці будзеце вы ініцыяваць працэдуру вяртання ў партыю вашага сябра Алеся Міхалевіча?”
Аляксей Янукевіч: “Сам ініцыяваць не буду. Калі будзе такая ініцыятыва зыходзіць ад Алеся, то я гатовы яе падтрымаць”.
Еўрарадыё: “Які партыйны лёс чакае вашых супернікаў на выбарах старшыні Партыі БНФ Івашкевіча і Вячорку?”
Аляксей Янукевіч: “Я спадзяюся, што яны далучацца да выканання нашага супольнага плана ў якасці кіраўнікоў камісій, кіраўнікоў пэўных накірункаў дзейнасці. Яны маюць вялікі досвед працы і кантакты. Я буду рабіць усё, каб яны далучыліся да працы”.
Еўрарадыё: “Пэўныя палітолагі ўжо выказалі меркаванне, што новае кіраўніцтва БНФ будзе весці пагаджальніцкую палітыку з уладамі”…
Аляксей Янукевіч: “Гэта лухта! Мы будзем скіроўваць сваю палітыку на тое, каб як мага хутчэй, маючы падтрымку людзей, памяняць існуючую ўладу”.
Еўрарадыё: “У папярэдняга кіраўніцтва было шмат нараканняў на тое, што пэўныя людзі з кіраўніцтва партыі актыўна ўдзельнічаць у працы, да прыкладу, руха “За Свабоду!”. Новы намеснік старшыні Ігар Лялькоў таксама адзначыўся актыўнай працаў у кампаніі “Будзьма!” Як вы ставіцеся да такой працы “на лева”?”
Аляксей Янукевіч: “Калі людзі паймаюцца дзейнасці палітычнай, грамадскай па-за партыяй, то гэта праблема не гэтых людзей, а кіраўніцтва. Проста трэба больш людзей працай, якая будзе іх натхняць. Спадзяюся, мы гэта зробім”.
Еўрарадыё: “Сёння ў вас два намесніка — Лялькоў і Кастусёў. Яшчэ будуць?”
Аляксей Янукевіч: “Мы не можам іншых намеснікаў дабіраць — гэта толькі з’езд робіць. Два намесніка, якія абраныя — цягам 2 гадоў будуць толькі яны”.
Фота — bymedia.net