Я.Раманчук: "Негатыўны" рэйтынг Беларусі не паўплывае на расійскі крэдыт
Крэдытны рэйтынг Беларусі паніжаны са "стабільнага" да "негатыўнага". Ці адаб'ецца гэтае рашэнне міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's на планах Беларусі атрымаць крэдыты ад Расіі і Міжнароднага валютнага фонду? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да вядомага эканаміста Яраслава Раманчука. Ён лічыць, што на расійскі крэдыт такія змены ніяк не паўплываюць: гэтыя грошы ў нашую краіну патрапяць абавязкова.
Раманчук: З Расіяй мы ўжо дамовіліся, і Расія абумовіла атрыманне другой часткі крэдыту (першая будзе ў лістападзе) перш за ўсё тым, каб стварыць роўныя ўмовы для расійскіх тавараў на беларускім рынку, доступам да прыватызацыі...
Што тычыцца крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду, тут перспектывы, па словах Раманчука, выглядаюць не настолькі аптымістычна. Аднак уплываць на гэта будуць не рашэнні рэйтынгавага агенцтва.
Раманчук: МВФ мае сваю ацэнку крэдытаздольнасці Беларусі, сваю праграму. Калі будзе прынята нейкае пазітыўнае рашэнне, грошы будуць выдзяляцца часткамі і пад выкананне нейкіх умоў.
Паніжэнне рэйтынгу ў кожным разе сведчыць, што Беларусь адчувае вынікі міжнароднага фінансавага крызісу. Фінансавую сістэму Беларусі Раманчук ахарактарызаваў як нестабільную. Калі нашая краіна не атрымае падтрымкі МВФ і Расіі, то звярнуцца па падтрымку да іншых крэдытных установаў будзе вельмі складана, лічыць эканаміст.