Яраслаў Раманчук перадаў шведскаму міністру зварот беларускай апазіцыі

Міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт атрымаў зварот лідараў беларускай апазіцыі. Прадстаўнікі Беларусі просяць не адмяняць еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў да таго часу, пакуль не пройдуць прэзідэнцкія выбары. Перагледзець пытанне санкцый прапануецца па выніках выбараў. Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук.

Па яго словах, шведскі і польскі парламенты выказаліся ў падтрымку гэтай ініцыятывы беларускай апазіцыі.