Яраслаў Раманчук: Першая кандыдатура на адстаўку — прэм'ер Сідорскі
Беларускі ўрад неўзабаве чакаюць адстаўкі. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук.
Першым кандыдатам на адстаўку, кажа эканаміст, будзе прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі:
Раманчук: “Тое, што прэм'ер Сідорскі ўжо не выконвае сваіх абавязкаў, — гэта відавочна. Ён нават не можа пераканаць Аляксандра Лукашэнку адмовіцца ад выканання прагнозных паказчыкаў на 2009 год. Што сітуацыя кардынальна памянялася і трэба зусім інакш падыходзіць да эканамічнай палітыкі. Таму я лічу, што Сідорскі — гэта першая кандыдатура на адстаўку”.
Другой кандыдатурай Раманчук называе міністра эканомікі Мікалая Зайчанку. Па ягоных словах, скандальная 991-я пастанова нарадзілася менавіта ў Міністэрстве эканомікі. Трэцюю адстаўку эканаміст прадказвае ў кіраўніцтве Міністэрства гандлю. На гэтую ўстанову ён ускладае віну за вялізныя складскія запасы ў Беларусі.
Акрамя таго, Раманчук лічыць неабходным цалкам абнавіць склад намеснікаў прэм'ер-міністра. На яго думку, цяперашнія віцэ-прэм’еры прафесійна непрыдатныя для працы ў сучасных умовах.