Ярмошына: Загадваюць галасаваць датэрмінова - звяртайцеся ў пракуратуру

Калі кіраўнік загадвае прагаласаваць датэрмінова, можна звяртацца ў пракуратуру, параіла кіраўнік Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю "Комсомольская правда в Белоруссии". У выпадку, калі кіраўнік настойліва просіць прагаласаваць датэрмінова, трэба сказаць: "Я прыйду ў дзень выбараў". І усё, рэкамендуе Ярмошына. Калі ён просіць - гэта агітацыя, не больш таго. Калі загадвае, тады можна звяртацца з заявай у пракуратуру, калі не жадаеце галасаваць датэрмінова. Кіраўнік можа папрасіць і праагітаваць. Але загад па прынцыпе "калі не пойдзеш, то табе за гэта нешта будзе", зразумела, гэта парушэнне волі грамадзяніна на ўдзел у выбарах, якое можа быць пакарана адміністрацыйна, гаворыць Ярмошына.