Яўген Трацюк пакінуў пасаду галоўнага трэнера брэсцкага "Дынама"
Галоўны трэнер брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Яўген Трацюк пакінуў сваю пасаду. Як нагадвае "Прессбол", 4 ліпеня брэсцкае "Дынама" ў матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі на сваім полі саступіла "Мінску" — 1:2. Пасля гульні Трацюк заявіў, што камандай кіруе адміністратар ў трэнерскім штабе дрэнны мікраклімат. На думку галоўнага трэнера, хтосьці павінен пакінуць калектыў, і гэтым чалавекам ён назваў сябе.