Яўрэйская грамада Пінска не будзе змагацца з Нацыянальным банкам
Яўрэйская дыяспара Пінска вырашыла не праводзіць кампанію ў абарону старых будынкаў у прадмесці Каралін, дзе з XVІ ст. кампактна жыла іх грамада.
Як паведаміў Еўрарадыё адзін з яе актывістаў, з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што гэтую зямлю перадаюць Нацыянальнаму банку, а на месцы каралінскіх будынкаў мяркуецца ўзвядзенне аб’ектаў для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Начальнік управы архітэктуры і горадабудаўніцтва Пінскага гарвыканкаму Вольга Васіленка заявіла, што Каралін будзе разбураны так ці інакш. Довады апанентаў, што там жылі сем’і як колішняга прэзідэнта Ізраілю Хаіма Вейцмана і цяперашняга гендырэктара карпарацыі Міcrosoft Стыва Балмэра, архітэктарку не пераканалі.
Раней пінскія яўрэі падрыхтавалі ліст за захаванне старых будынкаў, меркавалася арганізаваць збор подпісаў пад ім, была падрыхтаваная асветніцкая грамадская кампанія.