Юнацкая зборная Беларусі па футболе выйграла ў Малдове ў румынаў

Сваіх аднагодкаў з Румыніі ўпэўнена абыграла юнацкая зборная Беларусі па футболе на 9-м міжнародным турніры "Кубак Малдаўскай федэрацыі футбола" сярод юнакоў 1992 года нараджэння. Лік - 3:1 на карысць нашых хлопцаў. Нагадаем, у першай гульні беларусы згулялі ўнічыю 0:0 са зборнай Азербайджана. Наступны матч юнацкая зборная Беларусі правядзе 20 чэрвеня з гаспадарамі, другой камандай Малдовы, інфармуе БЕЛТА