"Юнацтва" атрымала валявую перамогу ў матчы супраць “Кераміна”

Дзейнаму чэмпіёну Беларусі па хакеі "Кераміну" не ўдалося спыніць пераможную серыю "Юнацтва" — лідэра цяперашняга адкрытага першынства.
У матчы сталічных каманд, які прайшоў 17 лістапада, "Керамін", а ён вёў 2:0 пасля першага перыяду, саступіў у овертайме — 2:3. Такім чынам, "Юнацтва" не церпіць паражэнняў 10 гульняў запар.

Астатнія вынікі дня: "Віцебск" — "Нёман" — 3:1, "Шыннік" — "Хімвалакно" — 4:2, "Хімік-СКА" — "Брэст" — 6:2.

Становішча каманд:

1.    "Юнацтва" — 60 ачкоў (23 матчы; розніца шайб 89-43),
2.    "Гомель" — 51 (23; 68-50),
3.    "Хімвалакно" — 46 (23; 71-58),
4.    "Металург" — 44 (23; 74-52),
5.    "Керамін" — 40 (23; 75-57),
6.    "Віцебск" — 40 (23; 55-45),
7.    "Хімік-СКА" — 39 (23; 81-71),
8.    "Металургс" — 38 (23; 72-62),
9.    "Нёман" — 30 (23; 66-54),
10.    "Шыннік" — 24 (19; 48-57),
11.    "Рыга-2000" — 19 (22; 59-85),
12.    "Огрэ" — 17 (23; 59-87),
13.    "Латгале" — 13 (22; 43-88),
14.    "Брэст" — 13 (23; 38-89).

БелаПАН