Юніёрскі чэмпіянат свету па хакеі стартуе матчамі ў Мінску і Бабруйску
Сёння ў Беларусі стартуе чэмпіянат свету па хакеі для гульцоў ва ўзросце да 18 гадоў). Матчы папярэдняга этапа пройдуць у мінскім Палацы спорту і на лёдзе "Бабруйск-Арэны", паведамляе БелТА. У Мінску згуляюць каманды групы В: Расія, Чэхія, Фінляндыя, Славакія і Латвія. 13 красавіка ў 15:00 у Палацы спорту пачнецца сустрэча фінскіх і латвійскіх хакеістаў, у 19:00 на лёд выйдуць зборныя Чэхіі і Расіі.
У Бабруйску базуецца група А: Канада, ЗША, Швецыя, Швейцарыя і Беларусь. Сёння тут таксама адбудуцца два стартавых матчы: Канада-Швейцарыя (15:00) і Швецыя-ЗША (19:00).
Беларускія юніёры на свой першы матч выйдуць 14 красавіка. Ім будзе супрацьстаяць каманда Швецыі.