Юніёрскі чэмпіянат свету па хакеі выйграла зборная ЗША

Зборная ЗША стала пераможцам юніёрскага чэмпіяната свету па хакеі. У фінальным матчы амерыканцы з лікам 3:1 выйгралі ў каманды Швецыі. Бронзавыя медалі заваявалі хакеісты Фінляндыі, якія перамаглі ў матчы за трэцяе месца зборную Расіі — 5:1.

Далей у выніковай табліцы размясціліся Швейцарыя, Чэхія, Канада, Славакія, Латвія і Беларусь. Апошнія дзве зборныя выбываюць з топ-дывізіёна. Іх месца ў наступным году зоймуць Нарвегія і Германія.

Чэмпіянат свету па хакеі сярод юніёраў прайшоў у Мінску і Бабруйску з 13 па 23 красавіка, паведамляе агенцтва "БелаПАН".