Юніёры выйгралі 2 залатыя і 1 срэбраны медалі на чэмпіянаце Еўропы
Беларускія юніёры выйгралі 23 лістапада два залатыя медалі і адзін срэбраны ў суме дваяборства. Гэта адбылося ў другі дзень чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод спартоўцаў да 23 і 20 гадоў. Спаборніцтвы праходзяць у кіпрскім Лімасоле, паведамляе БЕЛТА. Усе ўзнагароды заваяваны ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў.
Станіслаў Чадовіч з сумай 257 кг (117 у рыўку + 140 у штуршку) стаў чэмпіёнам Еўропы ў вазе да 56 кг. Прычым беларус абыйшоў найбліжэйшага канкурэнта на 15 кг. У актыве Чадовіча таксама дзве малыя залатыя ўзнагароды ў кожным з асобных практыкаванняў.
Чэмпіёнкай Еўропы ў катэгорыі да 58 кг стала беларуска Наталля Колас, якая падняла суму 195 кг (84+111). Срэбранай прызёркай стала таксама наша суайчынніца Ірына Мішчук - 191 кг (89+102). Акрамя таго, у актыве беларусак па адным малым залатым медалі: Наталля Колас узяла золата ў рыўку (111 кг), Ірына Мішчук - у штуршку (89 кг).
Турнір працягнецца да 27 лістапада.