Юрыст: Праваслаўны факультатыў у школах пакідае шмат пытанняў
З 1 верасня ў школах будзе ўведзены факультатыўны курс праваслаўнай культуры. Праграма курсу прайшла ўсе неабходныя ўзгадненні, у тым ліку ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і ў Мінадукацыі. Як паведамляе сайт sobor.by, факультатыў "Асновы праваслаўнай культуры. Праваслаўныя святыні ўсходніх славян" у новым навучальным годзе будзе ўведзены для вучняў з 1 па 11 класа. Заняткі на курсе не з'яўляюцца абавязковымі.
У каментары Еўрарадыё юрыст Алег Брэсцкі зазначыў, што як праваслаўны ён вітае ідэю, але тым не менш застаецца яшчэ шмат пытанняў:
Брэсцкі: "Напрыклад, пытанне канстытуцыйных правоў беларускіх грамадзян, якія не з'яўляюцца праваслаўнымі. Пытанне, наколькі гэты прадмет будзе разыходзіцца з тым, што дзеці вывучаюць ў нядзельных школах пры беларускіх храмах. Наколькі гэта будзе прадмет свецкі (бо гэта было б вельмі добра). Але гэта ж не павінен быць веравызнаўчы прадмет у школе".
Наагул жа, на думку сп.Брэсцкага, перад прыняццем такога школьнага курсу трэба было правесці дыскусію ў грамадстве, каб абмеркаваць усе гэтыя балючыя пытанні. Цяпер жа нават калі такая дыскусія і ўзнікне, яна будзе тычыцца ўжо наяўнага факультатыву, а не яго распрацоўкі.