Юрыста з Кобрынскага раёна ўключылі без дазволу ў групы трох кандыдатаў
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, юрыст з Кобрынскага раёна Сяргей Магонаў просіць Цэнтрвыбаркам выключыць яго з ініцыятыўных груп трох прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта, паведамляе БелаПАН. Сваю просьбу юрыст матывуе тым, што яго ў гэтыя групы ўключылі без дазволу. Сяргей Магонаў трапіў у групы Уса, Статкевіча і Цярэшчанкі, прычым яго прозвішча там напісана з памылкай. Юрыст цвердзіць, што не даваў дазволу на ўключэнне яго ў гэтыя спісы зборшчыкаў подпісаў. А пра Цярэшчанку ды Уса ён увогуле ўпершыню чуе.
Спадар Магонаў першапачаткова пагадзіўся ўвайсці ў ініцыятыўную групу Яраслава Раманчука, але потым вырашыў ад гэтага адмовіцца, бо трапіў у склад Брэсцкай абласной выбарчай камісіі. Праца ў камісіі і чаленства ў ініцыятыўнай групе можа ствараць непажаданыя пярэчанні, таму юрыст вырашыў не збіраць подпісы за Раманчука.