Юрый Лявонаў: з самага пачатку я не ўяўляў цікавасці для следчых органаў

З павышэннем увагі да справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сродкаў масавай інфармацыі, пасольстваў Еўрасаюза і ЗША ў Беларусі звязвае сваё вызваленне Юрый Лявонаў. Нагадаем, ён быў затрыманы ў пачатку лютага разам з Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам. Іх абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні маёмасці і ад таго часу трымаюць за кратамі.
Паводле слоў Юрыя Лявонава, мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе яму была зменена ў сувязі з тым, што следчыя дзеянні ў дачыненні да яго былі "практычна закончаны". Сам Лявонаў перакананы, што з самага пачатку ён не ўяўляў ніякай цікавасці для следчых органаў.

Ён сцвярджае, што па другой крымінальнай справе (падрыхтоўка тэрарыстычнага акту), па якой прызнаны падазроным Мікалай Аўтуховіч, у яго інфармацыі няма. "Мяне наконт гэтага нават не дапытвалі", — падкрэсліў Лявонаў.

Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Мінска, адзначае БелаПАН.