Юрый Шаўцоў: Саюзная дзяржава можа цалкам знікнуць ці "замарозіцца"
Беларускі палітолаг Юрый Шаўцоў пракаментаваў Еўрарадыё абвастрэнне беларуска-расійскіх адносінаў і адмову Аляксандра Лукашэнкі ехаць у Маскву на сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Юрый Шаўцоў: "Гэта вельмі глыбокі канфлікт. Структурны, сістэмны. Такога крыза ў беларуска-расійскіх адносінах яшчэ не было. Я б не включаў, што менавіта саюзная дзяржава, як інтэграцыйная форма, можа калі не цалкам знікнуць, дык вельмі замарозіцца".
Шаўцоў спадзяецца, што Расія не дапусціць разрыву адносінаў з Беларуссю, бо гэта ў яе інтарэсах. Дзеянні Мінска паставілі пад пытанне само існаванне Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Цяпер іншыя краіны-удзельніцы будуць сачыць за развіццём беларуска-расійскага канфлікту і рабіць высновы. Вось што кажа Юрый Шаўцоў:
"Калі сярэднеазіяйцкія краіны і Казахстан не пабачаць зараз у Расіі сапраўднага саюзніка, яны будуць паварочвацца на Захад і на Кітай, найперш на Захад".